MKVINFO(1) Карыстальніцкія каманды MKVINFO(1)

mkvinfo - Запіс звестак аб элементах у файлы Matroska(TM)

Кароткі змест

mkvinfo [параметры] {зыходны-файл}

Апісанне

Гэтая праграма выводзіць спіс усіх элементаў, якія ўтрымліваюцца ў Matroska(TM). Выхадныя даныя, уключаючы звесткі аб скарыстаных кадзіроўшчыках, могуць быць абмежаваныя спісам трэкаў у файле.

-a, --all

Па змаўчанні mkvinfo(1) спыняецца, калі сустракае першы кластар. Акрамя таго, ён не паказвае некаторыя часта заўважаныя элементы. Праз гэты параметр mkvinfo(1) працягне апрацоўку незалежна ад узроўня дэталізацыі і пакажа ўсе элементы.

-c, --checksums

Вылічвае і паказвае кантрольную суму Adler-32 для кожнага кадра. Карысна толькі для адладкі.

-o, --continue

Па змаўчанні mkvinfo(1) спыняецца, калі сустракае першы кластар. раз гэты параметр mkvinfo(1) працягне апрацоўку незалежна ад узроўня дэталізацыі.

-p, --hex-positions

Паказваць пазіцыю кожнага элемента ў шаснаццатковым выглядзе незалежна ад узроўня дэталізацыі.

-P, --positions

Паказваць пазіцыю кожнага элемента ў дзесятковым выглядзе незалежна ад узроўня дэталізацыі.

-s, --summary

Паказваць толькі кароткія звесткі і не кожны элемент у выніках пошуку mkvinfo(1).

-t, --track-info

Паказаць статыстыку для кожнага трэка ў пашыраным рэжыме. Таксама задае рэжым пашыранасці ў 1, калі ён быўя 0 да гэтага.

-x, --hexdump

Паказаць 16 першых байтоаў кожнага кадра ў шаснаццатковым выглядзе.

-X, --full-hexdump

Паказаць усе байты кожнага кадра ў шаснаццатковым выглядзе.

-z, --size

Паказаць памер кожнага элемента, у тым ліку яго загалоўка.

--command-line-charset кадзіроўка

Задае кадзіроўку для канвертацыі радкоў, зададзеных у камандным радку. Стандартная кадзіроўка прывязаная да сістэмнай лакалізацыі.

--output-charset кадзіроўка

Задае кадзіроўку, у якой канвертуюцца выхадныя радкі. Па змаўчанні выкарыстоўваецца бягучая кадзіроўка сістэмнай мовы.

-r, --redirect-output імя-файла

Усе паведамленні запісваюцца ў файл імя-файла замест кансолі. Хаця гэта можна зрабіць і праз перанакіраванне вываду, ёсць асобныя выпадкі ўжывання менавіта гэтага параметра: калі тэрмінал інтэрпрэтуе ў іншы спосаб вываду перад запісам файла. Набор сімвалаў, зададзены праз --output-charset, улічваецца.

--ui-language код

Прымусова выкарыстоўваць пераклад на код мовы (напр., «de_DE» для нямецкай). Калі задаць «list» замест кода, то будзе выведзены спіс даступных перакладаў.

--abort-on-warnings

Задае mkvmerge перапыненне пасля з'яўлення першага папярэджання. Код завяршэння праграмы будзе 1.

--debug тэматыка

Уключыць рэжым адладкі для зададзенай функцыі. Гэты параметр карысны толькі для распрацоўшчыкаў.

--engage функцыя

Уключыць эксперыментальныя функцыі. Спіс даступных функцый можа быць выкліканы з дапамогай mkvinfo --engage list. Гэтыя функцыі не прызначаныя для штодзённага выкарыстання.

--gui-mode

Уключае рэжым графічнага інтэрфейса. У гэтым рэжыме могуць выводзіцца спецыяльна адфармаціраваныя радкі для адпраўкі кантрольных паведамленняў інтэрфейсу. Фармат паведмленняў — '#GUI#message'. За паведамленнем могуць быць зададзеныя пары ключа і значэння, напрыклад '#GUI#message#key1=value1#key2=value2...'. Паведамленні і ключы не перакладаюцца і заўжды выводзяцца на англійскай.

-v, --verbose

Больш падрабязнасцяў. Глядзіце секцыю аб узроўнях дэталізацыі з апісаннем інфармацыі, якая выводзіцца на кожным узроўні.

-h, --help

Паказаць звесткі аб выкарыстанні і выйсці.

-V, --version

Паказаць звесткі аб версіі і выйсці.

@файл-параметраў.json

Счытвае дадатковыя аргументы каманднага радка з файла options-file. Поўнае апісанне падтрымліваных фарматаў для такіх файлаў глядзіце ў секцыі «Файлы параметраў» на старонцы дакументацыі mkvmerge(1).

Узроўні дэталізацыі

Параметр -v можа быць выкарыстаны для павышэння ўзроўня дэталізацыі mkvinfo(1) і для вываду большых звестак аб бягучым файле.

На ўзроўні 0 mkvinfo(1) надрукуе толькі загалоўкі знойдзеных трэкаў і іхнія тыпы. mkvinfo(1) завершыцца, як толькі загалоўкі будуць цалкам прааналізаваныя (больш тэхнічна: як толькі будзе выяўлены першы кластар). На гэтым узроўні запісы загалоўка пошуку і Сue не будуць паказвацца — нават калі яны размешчаныя перад звесткамі аб трэку.

На ўзроўні 1 mkvinfo(1) таксама будзе друкаваць усе элементы Matroska(TM), якія сустракаюцца для поўнага файла, акрамя запісаў загалоўка пошуку і запісаў Сue. Калі ўключаны рэжым зводкі, то mkvinfo(1) таксама выведзе пазіцыю кадра.

Той жа эфект дасягаецца параметрам --continue.

На ўзроўні 2 mkvinfo(1) таксама выведзе запісы загалоўкаў пошуку, запісы Сue і пазіцыю ў файле, на якой кожны элемент Matroska(TM) можа быць знойдзены.

Той жа эфект дасягаецца параметрам --all --positions.

На ўзроўні 3 і вышэй mkvinfo(1) надрукуе некаторыя звесткі, якія не звязаныя напрамую з элементам Matroska(TM). Усе астатнія элементы друкуюць толькі тыя элементы, якія былі толькі што знойдзеныя. Узровень 3 дадае метададзеныя для аблягчэння адладкі (чытай: прызначаная толькі для распрацоўшчыкаў). Усе радкі, напісаныя на ўзроўні 3, заключаныя ў квадратныя дужкі, каб іх было лёгка адфільтраваць.

Канвертацыя тэкставых файлаў і кадзіровак

Падрабязнае абмеркаванне таго, як усе інструменты пакета MKVToolNix апрацоўваюць канвертацыю набораў сімвалаў, кадзіроўку ўводу/вываду, кадзіроўку каманднага радка і кадзіроўку кансолі, глядзіце ў секцыі з ідэнтычнай назвай у даведкавай старонцы mkvmerge(1).

Коды завяршэння

mkvinfo(1) завяршаецца адным з трох кадоў:

0 -- Гэты код завяршэння азначае, што запуск скончыўся паспяхова.
1 -- У гэтым выпадку mkvinfo(1) выдаў хаця б адно папярэджанне, аданк працэс працягнуўся. Папярэджанню папярэднічае тэкст 'Warning:'.
2 -- Гэты код завяршэння выкарыстоўваецца ў выпадку ўзнікнення памылкі. mkvinfo(1) спыняе працу адразу пасля вываду паведамлення аб памылцы. Памылкі могуць узнікнуць праз памылковыя параметры каманднага радка, праз памылку чытання/запісу або проста праз пашкоджаныя файлы.

Пераменныя асяроддзя

mkvinfo(1) выкарыстоўвае стандартныя пераменныя, якія вызначаюць сістэмную мову (напрыклад: LANG і сямейства LC_*). Дадатковыя пераменныя:

MKVINFO_DEBUG, MKVTOOLNIX_DEBUG і яго кароткая форма MTX_DEBUG

Змесціва апрацоўваецца так, каб калі б яно было перададзенае праз параметр --debug.

MKVINFO_ENGAGE, MKVTOOLNIX_ENGAGE і яго кароткая форма MTX_ENGAGE

Змесціва апрацоўваецца так, каб калі б яно было перададзенае праз параметр --engage.

Глядзіце таксама

mkvmerge(1), mkvextract(1), mkvpropedit(1), mkvtoolnix-gui(1)

Хатняя старонка

Апошняя версія праграмы заўсёды даступная на хатняй старонцы MKVToolNix[1].

Морыц Бункус <moritz@bunkus.org>

Распрацоўшчык

1.
хатняй старонцы MKVToolNix
2024-03-10 MKVToolNix 83.0